Рымашэўскі Віталь Анатолевіч

PrintPrintForwardForward
Рымашэўскі Віталь Анатолевіч
Пасада 
Сустаршыня партыі 'Беларуская хрысціянская дэмакратыя'
Арганізацыя 
Партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя"
Кар'ера 

Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
Працаваў па спецыяльнасці інжынера-будаўніка, пачынаючы ад супрацоўніка і заканчваючы начальнікам тэхнічнага аддзела. Затым займаўся прыватным бізнэсам.
З 1996 года - член Каардынацыйнай Рады "Беларускага аб'яднання маладых палітыкаў".
У 2002-2004 гадах - член Прэзідыума Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый "Рада". Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі.
У партыі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага аддзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты", з'яўляецца кіраўніком Мінскай арганізацыі БХД.
Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 г.
20 мая 2011 г. асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна па артыкуле "Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Год нараджэння 
1975
Месца нараджэння 
Мінск
Беларусь
Адукацыя 
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Вышэйшая школа дзяржаўнага кіравання (Германія)
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 22.02.2016
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.