PrintForward Пасада Актывіст Арганізацыя Кампанія “Гавары праўду" Кар'ера Некалькі гадоў быў актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. У 2008 г. з’яўляўся фігурантам гэтак званай “справы чатырнаццаці” па арт. 342 КК, заведзенай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. За гэта быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Праз год амніставаны. Працаваў у той час слесарам. З лета 2010 г. – актывіст кампаніі “Гавары праўду!”, браў удзел у многіх яе акцыях. На выбарах-2010 быў адным з самых актыўных сяброў ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева. Арыштаваны ў ноч на 5 студзеня 2011 г. Выстаўлена абвінавачанне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 Мінска. 5 траўня 2011 г. асуджаны на 4 гады зняволення. Для адбывання гэтага тэрміну яго перавялі ў калонію г. Івацэвічы, вядомую пад назвай “Воўчыя норы”. 14 верасня 2011 г. вызвалены паводле ўказа аб памілаванні, падпісанага дзейным кіраўніком дзяржавы. У пасадзе з 2010 Год нараджэння 1988 Месца нараджэння Мінск Беларусь Адукацыя Прафесійна-тэхнічны ліцэй № 4 г. Мінска Сектар Палітыка Рэгіён Мінск Спасылкі Павал Вінаградаў Тэгі Апазіцыя актывісты Палітыка палітвязні Last updated 11.04.2016