PrintForward Пасада Сустаршыня партыі 'Беларуская хрысціянская дэмакратыя' Арганізацыя Партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Кар'ера Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Працаваў па спецыяльнасці інжынера-будаўніка, пачынаючы ад супрацоўніка і заканчваючы начальнікам тэхнічнага аддзела. Затым займаўся прыватным бізнэсам. З 1996 года - член Каардынацыйнай Рады "Беларускага аб'яднання маладых палітыкаў". У 2002-2004 гадах - член Прэзідыума Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый "Рада". Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У партыі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага аддзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты", з'яўляецца кіраўніком Мінскай арганізацыі БХД. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 г. 20 мая 2011 г. асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна па артыкуле "Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Год нараджэння 1975 Месца нараджэння Мінск Беларусь Адукацыя Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Вышэйшая школа дзяржаўнага кіравання (Германія) Сектар Палітыка Рэгіён Мінск Спасылкі РЫМАШЭЎСКІ ВІТАЛЬ АНАТОЛЬЕВІЧ Тэгі Палітыка Апазіцыя Кандыдат у прэзідэнты Last updated 22.02.2016