Аўтуховіч Мікалай

PrintPrintForwardForward
Аўтуховіч Мікалай
Пасада 
Бізнэсмэн, былы палітычны зняволены
Кар'ера 

Працаваў механікам па рамонце аўтамабіляў. З 1981 г. служыў у арміі ў Саратаўскай вобласці Расіі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Пазней скончыў школу прапаршчыкаў, служыў у Афганістане. Звольніўся з арміі ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старшым прапаршчыкам, пачаў займацца бізнесам.

Быў зняволены 7 ліпеня 2006 г. на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці за ўхіленні ад выплаты падаткаў са стратамі для бюджэту ў асабліва буйным памеры, а таксама ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі і атрымання ліцэнзіі.

М.Аўтуховіч быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку санкцый ЗША і ЕС, аднак 8 лютага 2009 г. яго зноў затрымалі і ў 2010 г. асудзілі на 5 гадоў зняволення паводле артыкула 295 частка 3 — "Незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў". 8 красавіка 2014 г. Мікалай Аўтуховіч выйшаў на волю.

Год нараджэння 
1963
Месца нараджэння 
Гродзенская вобласць
Беларусь
Адукацыя 
Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 20.10.2016
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.