PrintForward Пасада Член Бюро Цэнтральнага камітэта Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Арганізацыя Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” Кар'ера У 1980–1991 гадах служыў ва Ўзброеных Сілах СССР (Уральская вайсковая акруга, Група савецкіх войскаў у Германіі, Беларуская вайсковая акруга) на пасадах: намеснік камандзіра аўтамабільнай роты па палітычнай частцы, сакратар камітэта камсамолу асобнага ракетнага дывізіёна, памочнік начальніка палітаддзела асобнага танкавага палка па камсамольскай рабоце, старшы інструктар аддзялення камсамольскай работы палітаддзела танкавай арміі, старшы інструктар аддзела камсамольскай працы палітуправы вайсковай акругі. Службу скончыў у званні маёра. Ад 1992 года займаецца журналістыкай. Працаваў карэспандэнтам, начальнікам аддзела ваеннай газеты “На славу Радзімы” (1992–1993), кіраўніком прэс-службы Народнага руху Беларусі (1993), карэспандэнтам, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Мы і час” (1994–1995). Галоўны рэдактар газеты “Таварыш” (з 1996). Член КПСС (з 1982), Партыі камуністаў Беларускай (з 1992). Быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ (1992–1997). Член ЦК ПКБ (з 1993), цяпер яна называецца “Справядлівы свет”. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева. Быў арыштаваны 20 снежня ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. 20 траўня 2011 года судом Фрунзенскага раёна Мінска асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна. Год нараджэння 1962 Месца нараджэння Жытомірская вобласць Украіна Адукацыя Свярдлоўская вышэйшая ваенна-палітычная танкава-артылерыйская вучэльня (1984) Іншыя пасады Сябар праўлення БАЖ Галоўны рэдактар газеты “Таварыш” Сектар Палітыка Рэгіён Мінск Спасылкі Сергей Возняк Тэгі Палітыка палітычныя партыі Апазіцыя Медыя Last updated 18.02.2016