Чыж Юрый Аляксандравіч

PrintPrintForwardForward
Чыж Юрый Аляксандравіч
Пасада 
Уласнік кампаніі "Трайпл"
Арганізацыя 
Кампанія "Трайпл"
Кар'ера 

Працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Заснаваная ў 1992 годзе кампанія “Трайпл” ператварылася ў шматпрофільны бізнэс. Цяпер кампаніі Чыжа займаюцца перапрацоўкай і продажам нафтапрадуктаў, будаўнічым і рэстаранным бізнэсам, вытворчасцю напояў, рознічным гандлем, спартыўнай і турыстычнай сферамі.

Чыж штогод знаходзіцца на вышэйшых пазіцыях у рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнэсмэнаў Беларусі інтэрнэт-партала “Ежедневник”. Як лічыцца, ён сябруе з Аляксандрам Лукашэнкам. У 2012 годзе Еўрапейскі саюз увёў візавыя абмежаванні ў дачыненні да Юрыя Чыжа і кропкавыя санкцыі супраць яго кампаній.

У сакавіку 2016 года затрыманы КДБ па падазрэнні ў здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса РБ “Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры”.

У верасні 2016 года адпушчаны з СІЗА пасля таго, як цалкам кампенсаваў шкоду ў памеры каля 12-13 мільёнаў даляраў.

У пасадзе з 
1991
Год нараджэння 
1963
Год нараджэння 
1963
Месца нараджэння 
Брэсцкая вобласць
Беларусь
Адукацыя 
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Іншыя пасады 
Старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы і прэзідэнт футбольнага клуба “Дынама Мінск”. Уваходзіць у склад цэнтральнай рады Прэзідэнцкага спартыўнага клуба
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 22.12.2016
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.