Латышонак Алег

PrintPrintForwardForward
Пасада 
Выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта
Арганізацыя 
Беластоцкі ўніверсітэт
Кар'ера 

У 1980–1982 гадах працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі. У 1982 годзе арыштаваны за дзейнасць у падпольным руху “Салідарнасць”, восем месяцаў правёў за кратамі. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскага зямляцтва) Ягелонскага ўніверсітэта.

У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рок-фестывалю “Басовішча” і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.

У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992–1994 гадах старшыня Галоўнай рады Беларускага дэмакратычнага аб’яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993–1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка “Ніва”. Ад 1995 года – член Управы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 года намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі “Польшча–Беларусь”. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё “Рацыя”.

У 1996 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 2007 годзе – доктарскую дысертацыю ва Ўніверсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні. Ад 1997 года – выкладчык кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта. У 2008 годзе перавёўся на кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта.

Год нараджэння 
1957
Месца нараджэння 
Эльблонг
Польшча
Адукацыя 
Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, Універсітэт імя Мікалая Каперніка ў Торуні
Іншыя пасады 
З 1996 года – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, сябар Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі навук
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 18.02.2016
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.