Дзярновіч Алег

PrintPrintForwardForward
Пасада 
Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Арганізацыя 
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Кар'ера 

У 1988—1991 працаваў археолагам у Інстытуце "Белспецпраектрэстаўрацыя". З 1991 па 1994 навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі. З 1994 па 2004 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2004 па 2005 — навуковым супрацоўнікам. У 2004 абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1990-х гадах распачаў супрацоўніцтва з незалежнай беларускай прэсай, публікаваўся ў газетах “Свабода” і “Наша Ніва”, быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты “Наша Ніва”. У 1998 г. заснаваў праект “Архіў Найноўшае Гісторыі”, мэта якога – збіранне інфармацыі па гісторыі беларускага грамадства ў другой палове ХХ ст., найперш у сферы нонканфармізму. Выкладае ў Лятучым універсітэце і Беларускім калегіуме.

Заснавальнік і галоўны рэдактар штогадовага навуковага альманаха «Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (выдаецца з 2001, неперыядычна). Рэдагуе перыядычныя выданні «ATHENAEUM: Commentarii Historiæ et Culturae» і «ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі».

У пасадзе з 
2005
Год нараджэння 
1966
Месца нараджэння 
Мінск
Беларусь
Адукацыя 
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 25.09.2017
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.