Дзерах Андрэй Міхайлавіч

PrintPrintForwardForward
Пасада 
Старшыня рады дырэктараў
Арганізацыя 
Інвестыцыйная кампанія ЮНІТЭР
Кар'ера 

У 1992-1994 гг. працаваў эканамічным дарадцам Міністэрства дзяржаўнай маёмасці Рэспублікі Беларусь па пытаннях інвестыцый у нафтавай сектар і сектар тэлекамунікацый. У 1994 - 2002 гадах быў дырэктарам па інвестыцыях і карпаратыўных адносінах кампаніі "Славнефть" (Расія).

У 1997 - 2002 гадах з'яўляўся прадстаўніком "Славнефти" у праўленні Мазырскага НПЗ. Прымаў удзел у стварэнні "Славнефтебанка» (сёння ВТБ), а таксама прадстаўляў інтарэсы "Славнефти" ў Назіральнай Радзе.

У 2002 годзе стварыў і ўзначаліў інвестыцыйную кампанію "ЮНІТЭР". У перыяд 2002-2005 гг. з'яўляўся фінансавым дарадцам праекта па прыцягненні прамых інвестыцый у рэканструкцыю Мазырскага НПЗ.

У 2006-2011 гг. выступаў у якасці фінансавага дарадцы буйных праектаў у сферы нерухомасці, прамысловым і фінансавым сектарах. З 2012 года з'яўляецца старшынём Рады дырэктараў кампаніі ЮНІТЭР.

У пасадзе з 
2012
Іншыя пасады 
Чалец Працоўнай групы па развіцці фінансавых рынкаў Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Чалец міжведамаснай працоўнай групы для распрацоўкі праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 21.12.2016
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.