Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч

PrintPrintForwardForward
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч
Пасада 
Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна"
Арганізацыя 
Праваабарончы цэнтр "Вясна"
Кар'ера 

Працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Падчас навучання ў аспірантуры ў г. Мінску ў 1986 — 1989 г. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў "Тутэйшыя" (1986), потым — старшынём гэтай грамадскай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства "Мартыралог Беларусі", а таксама быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі "Беларускі народны фронт". У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў грамадскай арганізацыі "Беларуская каталіцкая грамада".

У 1989 г. скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР. З 1989 па 1998 г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, затым дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў у 1992 — 1996 г.

З 1997 г. кіруе беларускім грамадскім праваабарончым цэнтрам "Вясна". У 2007 г. быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH).

У лістападзе 2011 г. быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам Літва і Польшча. Быў прызнаны палітвязнем, вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 г.

У пасадзе з 
1996
Год нараджэння 
1962
Месца нараджэння 
Карэлія
Расія
Адукацыя 
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія навук
Іншыя пасады 
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 20.10.2016
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.