Алексіевіч Святлана Аляксандраўна

PrintPrintForwardForward
Алексіевіч Святлана Аляксандраўна
Пасада 
Пісьменніца
Кар'ера 

Працавала выхавальніцай, настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы ў школах Мазырскага раёна, журналісткай газеты “Прыпяцкая праўда" ў Нароўлі. У 1972 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ, пачала працу ў “Маяку камунізму” – раённай газеце ў Бярозе Брэсцкай вобласці. У 1973–1976 гадах працавала ў беларускай “Сельской газете”, у 1976–1984 гадах – кіраўнік аддзела нарысаў і публіцыстыкі часопіса “Нёман”. У 1983 годзе прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР. З пачатку 2000-х гадоў жыла ў Італіі, Францыі, Германіі. З 2013 года зноў жыве ў Беларусі. Аўтар кніг “У вайны не жаночы твар” (1985), “Апошнія сведкі” (1985), “Цынкавыя хлопчыкі” (1989), “Чарнобыльская малітва” (1997), “Час сэканд хэнд” (2013). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года.

Год нараджэння 
1948
Месца нараджэння 
Івана-Франкіўск
Украіна
Адукацыя 
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 27.11.2015
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.