Пракапеня Віктар

PrintPrintForwardForward
Пасада 
Кіраўнік
Арганізацыя 
Exp (capital)
Кар'ера 

З 2006 па 2011 - кіраўнік кампаніі Viaden Media – аднаго з найбуйнейшых вытворцаў праграм для iPhone і iPad. Зараз праграмамі Viaden Media карыстаюцца больш за 40 мільёнаў чалавек у 200 краінах свету. У 2011 годзе створаную “з нуля” кампанію Viaden Media прадае ізраільскаму мільярдэру Тэдзі Сагі.

З 2012 году інвестуе ў распрацоўку прадуктаў для высокачастотнага маркет-мэйкінга фінансавых інструментаў, а таксама іншых анлайн-тэхналогій. У 2013 гаду у якасці цэнтра распрацоўкі праграмных прадуктаў для фінансавых рынкаў заснаваў ТАА Exp (capital).

У 2014 годзе ў Мінску пры дапамозе Пракапені быў адкрыты офіс найбуйнейшай групы брытанскіх фінансавых кампаній IG Group (еўрапейскі лідар на рынку фінансавых паслуг). З 2013 году інвестуе ў аб’екты гандлевай нерухомасці фармату Street Retail у Мінску. Віктар Пракапеня ажыццяўляе венчурныя інвестыцыі у сферы ІТ, інвестуе ў праекты ў сферы дапоўненай рэальнасці і штучнага інтэлекту.

На працягу апошніх некалькіх гадоў уключаецца ў спіс найбольш паспяховых і ўплывовых прадпрымальнікаў Беларусі. Неаднаразова выйграваў конкурс “Лепшы прадпрымальнік году у Беларусі”.

У пасадзе з 
2012
Год нараджэння 
1983
Месца нараджэння 
Мінская вобласть
Беларусь
Адукацыя 
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Бізнэс-Школа ІПМ, SBS Швейцарская Бізнес-Школа, Стэнфардскі ўніверсітэт
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 26.09.2017
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.