Абельская Ірына

PrintPrintForwardForward
Пасада 
Галоўны лекар
Арганізацыя 
Рэспубліканскі медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі прэзідэнта
Кар'ера 

Праходзіла інтэрнатуру ў 3-й дзіцячай гарадской лякарні, пасля працавала тры гады лекарам-педыятрам у 25-й дзіцячай паліклініцы. У 1992-1994 гг. - урач-эндакрынолаг гарадскога эндакрыналагічнага дыспансэра, лекар УГ-дыягностыкі Мінскага дыягнастычнага цэнтра.

З 1994 па 2001 год - лекар-тэрапеўт рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, была асабістым лекарам Аляксандра Лукашэнкі. З 2001-га - галоўны лекар Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта (лечкамісіі). У 2007 годзе была пазбаўленая пасады галоўнага лекара. Перайшла на працу ў звычайную паліклініку на пасаду лекара УГД. Вярнулася на пасаду галоўнага лекара Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта у лістападзе 2009 года. У верасні 2010 года вернута ў склад Міжведамаснай медыцынскай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Доктар медыцынскіх навук. Лічыцца маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, хоць афіцыйнага пацверджання гэтаму факту не было.

У пасадзе з 
2009
Месца нараджэння 
Брэст
Беларусь
Адукацыя 
Мінскі медыцынскі інстытут
Сваякі 
Мікалай Лукашэнка
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 27.06.2017
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.