Должность Былы кансультант кампаніі “Гавары праўду” Организация Грамадская кампанія “Гавары праўду” Карьера Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры (1986–1991). У 1990 годзе быў абраны сакратаром ЦК ЛКСМ Беларусі, у снежні 1991 года – першым сакратаром ЦК Саюза моладзі Беларусі, заставаўся на гэтай пасадзе да 1994 года. У 1994 годзе стаў членам перадвыбарнага штаба Аляксандра Лукашэнкі. Пасля перамогі апошняга стаў начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. У пачатку 1995 года пайшоў у адстаўку і працаваў журналістам шэрагу расійскіх і беларускіх недзяржаўных газет (“Белорусская деловая газета”, “Маскоўскія навіны”, “Імя”, “Народная воля”). Адзін з заснавальнікаў сайта экспертнай супольнасці Беларусі “Наше мнение”. Кандыдат філалагічных навук. Аўтар кнігі “Лукашэнка. Палітычная біяграфія”. Пасля выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе Аляксандр Фядута, які працаваў у перадвыбарчым штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева і кампаніі “Гавары праўду”, быў арыштаваны. 20 траўня 2011 года быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ўмоўна. У 2014 годзе выйшаў з шэрагаў кампаніі “Гавары праўду”. В должности с 2010 Год рождения 1964 Место рождения Гродна Беларусь Образование Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт Сектор Общество Регион Минск Ссылки Аляксандр Іосіфавіч Фядута Теги Палітыка Апазіцыя Культура Журналістыка Last updated 17.06.2016