Должность Прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Организация Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук Карьера Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гістарычна-археалагічнага музея. У 1991 г. паступіў у аспірантуру (завочна) Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Пад кіраўніцтвам прафесара Міхася Біча даследаваў гісторыі нацыянальных рухаў у перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. на беларускіх землях. Перад Навуковай Радай Інстытута гісторыі абараніў кандыдацкую дысертацыю (1995). Ад 1998 г. намеснік рэдактара навуковага часопіса “Гістарычны альманах”. З наступнага года рэдактар краязнаўчага альманаха “Горад святога Губерта», прысвечанага гісторыі Горадні і лёсу помнікаў гісторыі і культуры. Ад 2000 г. – арганізатар, кіраўнік і ўдзельнік шматлікіх навуковых экспедыцыяў па вуснай гісторыі па розных рэгіёнах Беларусі. Сябра Выканкама Беларускага гістарычнага таварыства (2001). Працяг даследаванняў гісторыі польскагу руху на беларускіх і летувіскіх землях дазволіў у 2002 г. абараніць доктарскую дысертацыю на тэму “Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864–1917 гг.” Ад 2006 г. – прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня). Ад 2007 г. – дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў (ЕГУ). Ад 2007 г. рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo historicus”. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў даследчага (крыніцазнаўчага) праекта “Гарадзенскі палімпсест” (2008–2011). Год рождения 1959 Место рождения Гродзенская вобласць Беларусь Образование Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы Другие должности Навуковы куратар Беларускага архіва вуснай гісторыі Сектор Общество Регион Гродно Ссылки Аляксандр Смалянчук Теги Навука гісторыя Грамадзянская супольнасць рэгіёны Last updated 11.04.2016