Вінаградаў Павал

Должность 
Актывіст
Организация 
Кампанія “Гавары праўду"
Карьера 

Некалькі гадоў быў актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

У 2008 г. з’яўляўся фігурантам гэтак званай “справы чатырнаццаці” па арт. 342 КК, заведзенай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. За гэта быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Праз год амніставаны. Працаваў у той час слесарам.

З лета 2010 г. – актывіст кампаніі “Гавары праўду!”, браў удзел у многіх яе акцыях. На выбарах-2010 быў адным з самых актыўных сяброў ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева.

Арыштаваны ў ноч на 5 студзеня 2011 г. Выстаўлена абвінавачанне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 Мінска.

5 траўня 2011 г. асуджаны на 4 гады зняволення. Для адбывання гэтага тэрміну яго перавялі ў калонію г. Івацэвічы, вядомую пад назвай “Воўчыя норы”. 14 верасня 2011 г. вызвалены паводле ўказа аб памілаванні, падпісанага дзейным кіраўніком дзяржавы.

В должности с 
2010
Год рождения 
1988
Место рождения 
Мінск
Беларусь
Образование 
Прафесійна-тэхнічны ліцэй № 4 г. Мінска
Сектор 
Регион 
Last updated 11.04.2016
Ostro.by
Нашли ошибку? Выделите ошибку мышкой и нажмите Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.