Должность Уласнік кампаніі “Тытунь-Інвест”, сетак гіпермаркетаў “Карона” і “Карона-Тэхна”, гатэля “Робінсан Клаб” Организация ТАА “Табак-Інвест” Карьера Працаваў у БССР у мостабудаўнічай галіне. У 1987 годзе з партнёрамі арганізаваў у Рудзенску кааператыў “Пластыкат”, які праіснаваў 12 гадоў і займаўся вырабам штучных кветак і жалобных вянкоў. Займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, у тым ліку вырабам цацак, гандлем цыгарэтамі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў малое прадпрыемства “Прыма”, якое вырабляла цыгарэты “Беломор-канал”, а потым і запалкі “Пламя Октября”. У 1996 годзе атрымаў ліцэнзію на выпуск цыгарэт. Паводле стану на 2015 год прадпрыемства ТАА “Табак-Інвест”, разам з дзяржаўнай фабрыкай “Нёман”, – манапаліст беларускага цыгарэтнага рынку. П. Тапузідзіс – старшыня праўлення ТАА “Табак-Інвест” (асноўныя актывы – тытунёвая фабрыка і сетка гандлёвых цэнтраў “Карона”), якое шэраг гадоў уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых падаткаплатнікаў Мінска. Год рождения 1956 Грузія Сектор Бизнес Регион Минск Ссылки Павел Тапузідзіс Теги Бізнэс Last updated 17.06.2016