Должность Галоўны рэдактар "Савецкай Беларусі" Организация Газета "Савецкая Беларусь" Карьера У 1965 - 1977 гадах служыў ва Унутраных войсках МУС СССР у Мінску, дзе быў карэспандэнтам-арганізатарам дывізіённай газеты "Боевой призыв", а таксама публікаваўся ў газеце "На страже Октября" - друкаваным органе МУС БССР. З 1977 года працаваў у газеце "Знамя юности" (друкаваны орган ЛКСМБ, цяпер - БРСМ), дзе быў адзначаны пасадай загадчыка аддзела. Затым працаваў рэдактарам аддзела ў часопісе "Крыніца", аглядальнікам у «Народнай газеце» (друкаваны орган Вярхоўнага савета БССР). З 1994 г. працуе ў рэдакцыі газеты "Савецкая Беларусь", з ліпеня 1995 г. яе галоўны рэдактар. На пасадзе галоўнага рэдактара "Савецкай Беларусі" Якубовіч удзельнічае ў стварэнні буйнога дзяржаўнага медыйнага холдынгу і курыруе газеты "Саюз", "The Minsk Times", часопісы "Спецназ" і "Беларусь. Belarus", штотыднёвік "Голас Радзiмы" і іншыя выданні. Цяпер Якубовіч ўваходзіць у склад Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, калегій Адміністрацыі прэзідэнта і Мінінфармацыі Беларусі, з'яўляецца старшынём грамадскай каардынацыйнай рады ў сферы СМІ, удзельнікам шэрагу медыйных праектаў ("Клуб рэдактараў" на дзяржаўным тэлебачанні). Лічыцца адным з самых уплывовых прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі Беларусі. В должности с 1995 Год рождения 1946 Место рождения Бранская вобласць Расія Образование Вышэйшая вайсковая вучэльня МУС, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Сектор Государство Регион Минск Ссылки Якубович, Павел Изотович Теги Журналістыка Палітыка Дзяржава Last updated 30.08.2016