Някляеў Уладзімір Пракопавіч

Някляеў Уладзімір Пракопавіч
Position 
Старшыня праўлення
Organization 
Рух "За дзяржаўнасць і незалежнасць!"
Career 

Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты "Знамя юности", у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня "Тэатральны Мінск".

З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса "Крыніца" («Родник»), штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.

З 2010 г. узначальваў грамадзянскую кампанію "Гавары праўду". Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году ў якасці кандыдата. 8 красавіка 2015 году Уладзімір Някляеў заявіў пра свой выхад з усіх апазіцыйных структур.

У траўні 2015 года заснаваў рух "За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі".

Position held since 
2015
Year of birth 
1946
Region of birth 
Гродзенская вобласць
Беларусь
Education 
Мінскі тэхнікум сувязі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Sector 
Region 
Last updated 29.08.2016
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.