PrintForward Пасада Уладальнік кампаній “Лада Гарант”, TDF Ecotech і “Юнісон” Кар'ера Працоўную дзейнасць пачаў памочнікам машыніста цеплавоза ў Мінскім лакаматыўным дэпо. Служыў у шэрагах Узброеных Сілаў. Працаваў майстрам ПМК-120 трэста "Віцебскбуд", прарабам трэста-пляцоўкі "Ніжневартаўскжылбуд" (Цюменская вобласць), майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення "Белнафтадарбуд" , вядучым інжынерам Мінскага навукова-даследчага інстытута радыёматэрыялаў, генеральным дырэктарам супольнага беларуска-брытанскага прадпрыемства "Лада ОМС" у Мінску. Яго кампаніі займаюцца інвестыцыямі ў нерухомасць, энергетыкай і зборкай аўтамабіляў. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання, дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Год нараджэння 1960 Месца нараджэння Мінск Ваганаў Аляксей Васілевіч Адукацыя Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Сектар Бізнэс Рэгіён Мінск Спасылкі Алексей Ваганов, 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси - 2013 Тэгі Бізнэс Last updated 03.12.2015