Пра Belarus Profile

Belarus Profile – гэта дырэкторыя ўплывовых асобаў Беларусі.

Belarus Profile змяшчае біяграфіі людзей, якія робяць уплыў на жыццё ў Беларусі, у тым ліку палітыкаў, актывістаў апазіцыі, дзяржаўных чыноўнікаў, а таксама асобаў з навуковых колаў, бізнэсу і грамадзянскай супольнасці. У планах выдання стаць найбольш аўтарытэтнай крыніцай біяграфічнай інфармацыі.

Belarus Profile мае біяграфічны пошук, што робіць яго каштоўным рэсурсам для кожнага, хто цікавіцца палітыкай, эканомікай і грамадствам Беларусі. Біяграфіі падаюцца на беларускай, рускай і англійскай мовах і змяшчаюць асноўную асабістую інфармацыю, звесткі пра адукацыю і кар'еру, а таксама адпаведныя інтэрнэт-спасылкі.

Каталог пастаянна пашыраецца – дадаюцца новыя біяграфіі і больш падрабязныя біяграфіі тых, каго найбольш часта праглядаюць наведвальнікі Belarus Profile.

Нашыя рэдактары адсочваюць прэсу і іншыя крыніцы, каб забяспечыць актуальнасць інфармацыі. Калі ваш профіль уключаны ў дырэкторыю і вы хочаце абнавіць інфармацыю, калі ласка, звяжыцеся з рэдакцыяй.

Праект ажыццяўляецца Цэнтрам Астрагорскага – арганізацыяй, заснаванай беларусамі, якія атрымалі адукацыю на Захадзе і жывуць у Беларусі і Еўрапейскім Саюзе.

Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.