Должность Былы рэктар Акадэміі кіравання Рэспублікі Беларусь Организация Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Карьера У 1971–1987 гадах працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (інжынер, навуковы супрацоўнік, асістэнт, дацэнт, намеснік дэкана). Тамсама скончыў аспірантуру, стаў кандыдатам тэхнічных навук. Быў абраны на пасаду загадчыка кафедры інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук. З гэтага часу да 1998 года працаваў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі спачатку на пасадзе загадчыка кафедры, а затым дырэктара Вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі навуковых кадраў. У 1998 годзе быў прызначаны на пасаду галоўнага вучонага сакратара Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. На гэтай пасадзе працаваў да 2002 года (спачатку ў ВАК Беларусі, а затым у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Камітэта па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь). У 2003 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Адначасова працягваў навуковую і педагагічную дзейнасць у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У 2007–2014 гадах працаваў рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. В должности с 2007 Год рождения 1948 Место рождения Уладзівасток Расія Образование Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі Сектор Общество Регион Минск Теги Адукацыя Навука Рэктар Last updated 08.02.2016