Мілінкевіч Аляксандр Уладзіміравіч

Мілінкевіч Аляксандр Уладзіміравіч
Должность 
Былы старшыня Руху "За Свабоду"
Организация 
Рух “За Свабоду”
Карьера 

Пачынаў кар’еру настаўнікам фізікі ў школе. Ад 1972 да 1976 г. працаваў у Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, ад 1976 да 2000 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Таксама ад 1980 да 1984 г. працаваў ва ўніверсітэце горада Сетыф (Алжыр).

Займаў кіраўнічую пасаду на Гродзенскім абласным тэлебачанні. Ад 1990 да 1996 г. быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама. У 1996 г. у знак пратэсту супраць рэферэндуму падаў у адстаўку.

У 1996–2003 гг. кіраваў грамадскім аб'яднаннем “Ратуша”, узначальваў выбарчы штаб Сямёна Домаша на прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. У 2003–2005 гг. узначальваў Гродзенскі аддзел “Таварыства беларускай школы” і быў кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2006 г.

У тым жа годзе стаў лаўрэатам Прэміі Еўрапейскага парламенту “За свабоду думкі” імя А. Сахарава.

У 2007-2016 гадах быў старшынём Руху "За Свабоду".

В должности с 
2007
Год рождения 
1947
Место рождения 
Гродзенская вобласць
Беларусь
Образование 
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Родственники 
Іна Кулей (жонка)
Сектор 
Регион 
Last updated 21.12.2016
Ostro.by
Нашли ошибку? Выделите ошибку мышкой и нажмите Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.