Position Паэт Alternative spelling Бураўкін Генадзь Мікалаевіч Career Працаваў у часопісе "Камуніст Беларусі", у газеце "Літаратура і Мастацтва", быў карэспандэнтам "Правды" па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць". У 1978-1990 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу. У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 і 11 склікання (1980—1990), быў адным з ініцыятараў прыняцця Закона аб мовах. Быў старшынёй ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1995—2001 працаваў у часопісе "Вожык" у Мінску. З 2008 года з'яўляўся кіраўніком назіральнай рады спадарожнікавага тэлеканала Белсат. Year of birth 1936 Region of birth Віцебская вобласць Беларусь Education Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Sector Society Region Minsk Links Генадзь Бураўкін Tags Журналістыка Культура Дыпламатыя Last updated 20.10.2016