Багданкевіч Станіслаў Антонавіч

Багданкевіч Станіслаў Антонавіч
Position 
Ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Organization 
Аб'яднаная грамадзянская партыя
Career 

З 1956 па 1981 гады працаваў у сістэме Дзяржбанка СССР у Беларусі. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, загадчык кафедры грашовага абарачэння і крэдыту з 1981 па 1991 гады. У 1991 годзе быў зацверджаны Вярхоўным Саветам на пасаду старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

14 верасня 1995 года ўказам Прэзідэнта вызвалены ад пасады "па ўласным жаданні".
З 1991 па 1995 гады быў Кіраўніком ад Беларусі ў Міжнародным валютным фондзе і Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця.

Уступіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю і ўзначаліў яе ў 1995 годзе. Заставаўся старшынём партыі да 2000 года, з 2000 года - ганаровы старшыня. Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, быў лідэрам фракцыі "Грамадзянскае дзеянне", вылучаўся на пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета.

Доктар эканамічных навук, прафесар.

Position held since 
2000
Year of birth 
1937
Region of birth 
Мінская вобласць
Беларусь
Education 
Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, Усесаюзны завочны фінансава-эканамічны інстытут
Sector 
Region 
Last updated 20.10.2016
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.