Трусаў Алег

Position 
Старшыня
Organization 
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Career 

У перыяд ад 1976 да 1992 года працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце загадчыкам аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Ад 1996 года да сакавіка 1998 года – дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага ўніверсітэта культуры. У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа.

Адзін з распрацоўнікаў выявы дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь “Пагоня”, бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і навершша да яго.

У 1990–1996 гады – дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ склікання. Ад 1990 да 1995 года – намеснік старшыні камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны.

У 1989 годзе выступіў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы. У красавіку 1997 года абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з’ездзе ТБМ 17 красавіка 1999 года абраны старшынёй Таварыства беларускай мовы.

Position held since 
1999
Year of birth 
1954
Region of birth 
Магілёўская вобласць
Беларусь
Education 
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Other positions 
Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага ўніверсітэта культуры
Sector 
Region 
Last updated 15.06.2016
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.