Position Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Organization Праваабарончы цэнтр "Вясна" Career Працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Падчас навучання ў аспірантуры ў г. Мінску ў 1986 — 1989 г. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў "Тутэйшыя" (1986), потым — старшынём гэтай грамадскай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства "Мартыралог Беларусі", а таксама быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі "Беларускі народны фронт". У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў грамадскай арганізацыі "Беларуская каталіцкая грамада". У 1989 г. скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР. З 1989 па 1998 г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, затым дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў у 1992 — 1996 г. З 1997 г. кіруе беларускім грамадскім праваабарончым цэнтрам "Вясна". У 2007 г. быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH). У лістападзе 2011 г. быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам Літва і Польшча. Быў прызнаны палітвязнем, вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 г. Position held since 1996 Year of birth 1962 Region of birth Карэлія Расія Education Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія навук Other positions Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Sector Society Region Minsk Links Алесь Бяляцкі Tags Палітыка Грамадзянская супольнасць Апазіцыя Last updated 20.10.2016