Position Былы выканаўчы дырэктар газеты “Украінская праўда” Organization Газета “Украінская праўда” Career Да 1992 г. працаваў у аддзеле валютных аперацый аднаго з банкаў, пазней – кансультантам эканамічных праграмаў Беларускага тэлебачання. Неўзабаве стаў вядоўцам штотыднёвай аналітычнай праграмы “Праспект” Беларускага тэлебачання. У 1996 г. працаваў галоўным рэдактарам “Беларускай дзелавой газеты”. У тым жа годзе быў прызначаны загадчыкам беларускага бюро Грамадскага расійскага тэлебачання (ОРТ) (цяпер Першы канал) і ўласным карэспандэнтам ОРТ па Беларусі. У ліпені 1997 г., падчас здымкі рэпартажу пра сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы, быў арыштаваны супрацоўнікамі сілавых структур Беларусі па абвінавачанні ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, у атрыманні грошай ад замежных спецслужбаў і ў незаконнай журналісцкай дзейнасці. Быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ўмоўна і адзін год выпрабавальнага тэрміну. Правёў у турме агулам тры месяцы. У 1998 г. пачаў працаваць спецыяльным карэспандэнтам праграм “Навіны” і “Час” дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ, а ў студзені 1999 г. заняў пасаду шэф-рэдактара расійскай і замежнай карэспандэнцкай сеткі дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. Быў вядоўцам штотыднёвай аналітычнай праграмы “Время”. У 2000 г. сышоў з навінавых праграм і працягнуў працаваць на Першым канале ўжо як аўтар дакументальных фільмаў і спецыяльных праектаў у рамках інфармацыйных праграм. Канчаткова сышоў з тэлеканала ў 2008 г. Ад 2009 г. з'яўляўся рэдактарам аддзела палітыкі і грамадства ў часопісе “Огонёк”. У 2011 г. нядоўга быў вядоўцам перадачы “Прысуд” на тэлеканале РЕН ТВ. Ад 2012 г. вядзе блог журналіста ў інтэрнэт-газеце “Украінская праўда”. У 2012 г. стварыў сайт навукова-папулярнага гістарычнага інтэрнэт-выдання “Гістарычная праўда”. Ад верасня 2013 г. да 2014 г. працаваў вядоўцам праграмы “Прав?Да!” на Грамадскім тэлебачанні Расіі. Пасля гэтага пачаў супрацоўніцтва з выданнем “Украінская праўда”, пазней стаў яго выканаўчым дырэктарам. Ад верасня 2015 г. – вядоўца на ўкраінскім “Радыё Весці”. Павел Шарамет загінуў у Кіеве 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля, які належаў уладальніцы газеты «Украінская праўда» Алёне Прытуле. Year of birth 1971 Region of birth Мінск Беларусь Education Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт Other positions Заснавальнік сайта “Беларускі партызан” Sector Society Region Abroad Links Шеремет, Павел Григорьевич Tags Медыя Журналістыка Расія Украіна тэлебачанне Last updated 29.08.2016