Калякін Сяргей Іванавіч

Калякін Сяргей Іванавіч
Position 
Старшыня Беларускай партыі аб'яднаных левых «Справядлівы свет»
Organization 
Беларуская партыя аб'яднаных левых «Справядлівы свет»
Career 

Працаваў тэхнікам трэста “Аргтэхбуд” Мінпрамбуда БССР, наладчыкам электроннага абсталявання ў вытворча-тэхнічным аб'яднанні “Інтэграл”. У 1977–1983 гадах працаваў загадчыкам сектара, намеснікам камандзіра ў Рэспубліканскім штабе студэнцкіх будаўнічых атрадаў ЦК ЛКСМБ. Ад 1983 года перайшоў на партыйную і савецкую працу: інструктар арганізацыйных аддзелаў Партызанскага райкама і мінскага гаркама КПБ, сакратар парткама трэста Белсувязьбуд, намеснік старшыні Савецкага райвыканкама Мінска, другі, а затым і першы сакратар Савецкага райкама КПБ Мінска.
Абраны старшынёй Савецкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў г. Мінска (1992).
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, член Прэзідыума і кіраўнік фракцыі камуністаў. Прадстаўляў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Ад 1994 года – першы сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай.
Не прызнаў вынікаў лістападаўскага рэферэндуму 1996 года па змене Канстытуцыі, таму не перайшоў на працу ў сфармаваны прэзідэнтам А. Лукашэнкам Нацыянальны сход.
Браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2001 года. У 2006 годзе ўзначальваў выбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. Ад траўня 2007 года – сустаршыня Палітрады аб'яднаных дэмакратычных сіл. У 2009 годзе Партыя камуністаў беларуская была перайменаваная ў Беларускую партыю левых ""Справядлівы свет"", Калякін захаваў у ёй сваё лідарства.

Position held since 
1994
Year of birth 
1952
Year of birth 
1952
Region of birth 
Мінск
Беларусь
Education 
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Sector 
Region 
Last updated 03.12.2015
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.