Севярынец Павал Канстанцінавіч

Position 
Сустаршыня партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”
Organization 
Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”
Career 

Працаваў журналістам шэрагу дзяржаўных і недзяржаўных выданняў (1994–1996). Ад 1998 г. пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст. У кастрычніку 1995 г. уступіў у партыю БНФ “Адраджэньне”.

Ад лютага 1997 г. старшыня Моладзевай фракцыі БНФ у Мінску. Сустаршыня (1997), старшыня (1999) “Маладога Фронту” – найбуйнейшай моладзевай арганізацыі нацыянальна-дэмакратычнай арыентацыі. Арганізатар моладзевай грамадскай ініцыятывы “Маладое Адраджэньне”, якая займаецца распрацоўкай і правядзеннем беларускіх інтэлектуальных гульняў, шоу-віктарын, конкурсаў, дыскатэк, канцэртаў для школьнікаў і студэнтаў па ўсёй краіне.

Старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускія маладыя кансерватары”. Заснавальнік асветніцкага праекта “Шоу Беларушчыны”, курсаў “Дыджэі Адраджэння”, ініцыятар стварэння кааліцыі беларускіх дэмакратычных моладзевых арганізацый “Пераменаў!”, а таксама міжканфесійнай групы “Хрысціянская ініцыятыва”.

У 1999–2003 гг. – намеснік старшыні Партыі БНФ. Ад 1999 да 2004 г. – старшыня Маладога Фронту. У 2005–2007 і 2010–2013 гг. адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі за палітычную дзейнасць.

Сёння з’яўляецца адным з трох сустаршыняў “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”.

Year of birth 
1976
Region of birth 
Віцебская вобласць
Беларусь
Education 
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Sector 
Region 
Last updated 18.04.2016
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.