Position Уласнік кампаніі “Тытунь-Інвест”, сетак гіпермаркетаў “Карона” і “Карона-Тэхна”, гатэля “Робінсан Клаб” Organization ТАА “Табак-Інвест” Career Працаваў у БССР у мостабудаўнічай галіне. У 1987 годзе з партнёрамі арганізаваў у Рудзенску кааператыў “Пластыкат”, які праіснаваў 12 гадоў і займаўся вырабам штучных кветак і жалобных вянкоў. Займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, у тым ліку вырабам цацак, гандлем цыгарэтамі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў малое прадпрыемства “Прыма”, якое вырабляла цыгарэты “Беломор-канал”, а потым і запалкі “Пламя Октября”. У 1996 годзе атрымаў ліцэнзію на выпуск цыгарэт. Паводле стану на 2015 год прадпрыемства ТАА “Табак-Інвест”, разам з дзяржаўнай фабрыкай “Нёман”, – манапаліст беларускага цыгарэтнага рынку. П. Тапузідзіс – старшыня праўлення ТАА “Табак-Інвест” (асноўныя актывы – тытунёвая фабрыка і сетка гандлёвых цэнтраў “Карона”), якое шэраг гадоў уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых падаткаплатнікаў Мінска. Year of birth 1956 Грузія Sector Business Region Minsk Links Павел Тапузідзіс Tags Бізнэс Last updated 17.06.2016