Position Старшыня Назіральнага савета Даследчага цэнтра ІПМ Organization Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту Career Кандыдат эканамічных навук (1989), дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік (1991). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі НАН (1989–1993). Быў адным з сузаснавальнікаў першага незалежнага аналітычнага цэнтра ў Беларусі – Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), дзе ў 1993–1998 гадах працаваў намеснікам дырэктара. У 1998–2000 гадах узначальваў прадстаўніцтва Фонду Еўразія ў Беларусі. У 2000–2010 гадах працаваў дырэктарам Даследчага цэнтра ІПМ, з 2010 года з’яўляецца старшынёй Назіральнага савета Даследчага цэнтра ІПМ. У 2010–2012 гадах быў вядучым даследчыкам Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра. Галоўны рэдактар эканамічнага часопіса “ЭКОВЕСТ”, сурэдактар бюлетэняў “Эканоміка Беларусі: тэндэнцыі, ацэнкі, прагнозы”, “Эканамічны агляд: Беларусь, Казахстан, Расія, Украіна” і “Штомесячны агляд эканомікі Беларусі”. Сфера даследчых інтарэсаў: манетарная эканоміка, транзітыўнасць эканомікі, прыкладная эканаметрыка, макраэканамічнае мадэляванне і прагназаванне. Education Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі навукова-даследчы інстытут Sector Society Region Minsk Links Игорь Пелипась Tags Аналітыка Эканоміка Аналітычныя цэнтры Last updated 28.02.2016