Якубовіч Павел Ізотавіч

Якубовіч Павел Ізотавіч
Position 
Галоўны рэдактар "Савецкай Беларусі"
Organization 
Газета "Савецкая Беларусь"
Career 

У 1965 - 1977 гадах служыў ва Унутраных войсках МУС СССР у Мінску, дзе быў карэспандэнтам-арганізатарам дывізіённай газеты "Боевой призыв", а таксама публікаваўся ў газеце "На страже Октября" - друкаваным органе МУС БССР.

З 1977 года працаваў у газеце "Знамя юности" (друкаваны орган ЛКСМБ, цяпер - БРСМ), дзе быў адзначаны пасадай загадчыка аддзела. Затым працаваў рэдактарам аддзела ў часопісе "Крыніца", аглядальнікам у «Народнай газеце» (друкаваны орган Вярхоўнага савета БССР). З 1994 г. працуе ў рэдакцыі газеты "Савецкая Беларусь", з ліпеня 1995 г. яе галоўны рэдактар.

На пасадзе галоўнага рэдактара "Савецкай Беларусі" Якубовіч удзельнічае ў стварэнні буйнога дзяржаўнага медыйнага холдынгу і курыруе газеты "Саюз", "The Minsk Times", часопісы "Спецназ" і "Беларусь. Belarus", штотыднёвік "Голас Радзiмы" і іншыя выданні.

Цяпер Якубовіч ўваходзіць у склад Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, калегій Адміністрацыі прэзідэнта і Мінінфармацыі Беларусі, з'яўляецца старшынём грамадскай каардынацыйнай рады ў сферы СМІ, удзельнікам шэрагу медыйных праектаў ("Клуб рэдактараў" на дзяржаўным тэлебачанні). Лічыцца адным з самых уплывовых прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі Беларусі.

Position held since 
1995
Year of birth 
1946
Region of birth 
Бранская вобласць
Расія
Education 
Вышэйшая вайсковая вучэльня МУС, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Sector 
Region 
Last updated 30.08.2016
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.