Акудовіч Валянцін Васілевіч

Position 
Куратар аддзялення філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіума
Career 

Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкай арміі (1969—1970), быў кіраўніком турысцкага кружка ў Доме піянераў Заводскага раёна (1980—1981), вартаваў розныя ўстановы (1981—1985, 1986), працаваў лодачнікам на аўтатурбазе "Нарачанка" (1985). Скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага пры СП СССР у Маскве (1980), спецыяльнасць — літаратар. З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, скуль у 1990 перайшоў на кафедру спартыўнага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку "Культура" (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса "Крыніца" і нейкі час штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". Па-за службай у дзяржаўных установах з'яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса "Фрагмэнты", выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса "Перекрёстки" (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса "Паміж".

Position held since 
2001
Year of birth 
1950
Region of birth 
Гродзенская вобласць
Беларусь
Education 
Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага
Sector 
Region 
Last updated 20.10.2016
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.