Position Прэзідэнт Organization Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Career Ад 1975 да 1977 года быў паліткіраўніком ва Ўзброеных Сілах СССР, а ад 1977 да 1978 года працаваў у Камітэце камсамолу Магілёўскага гархарчгандлю. Ад 1978 да 1990 года быў адказным сакратаром Шклоўскай раённай арганізацыі Ўсесаюзнага таварыства “Веды”. Ад 1980 да 1982 года служыў намеснікам камандзіра танкавай роты па палітычнай частцы. У 1982 годзе прызначаны намеснікам старшыні калгаса “Ударнік” Шклоўскага раёна, у 1983 годзе – намеснікам дырэктара камбіната будматэрыялаў у Шклове, а ў 1985 годзе пачаў і да 1987 года працаваў сакратаром парткама калгаса імя Леніна Шклоўскага раёна. У сакавіку 1987 года стаў дырэктарам саўгаса “Гарадзец” Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Ад 1990 да 1994 года быў дэпутатам Вярхоўнага Савета. Узначальваў часовую камісію Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь для вывучэння дзейнасці камерцыйных структур, якія дзейнічаюць пры рэспубліканскіх і мясцовых органах улады і кіравання. У 1993–1994 гадах узначальваў часовую камісію Вярхоўнага Савета па барацьбе з карупцыяй. Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, стаўшы першым прэзідэнтам незалежнай Беларусі. У 1995 годзе шляхам рэферэндуму ініцыяваў увядзенне рускай мовы ў якасці дзяржаўнай, змену дзяржаўнай сімволікі і інтэграцыю з Расіяй. У 1996 годзе ініцыяваў рэферэндум аб пашырэнні канстытуцыйных паўнамоцтваў прэзідэнта. Пераабіраўся на выбарах 2001, 2006 і 2010 гадах, якія не былі прызнаныя справядлівымі Еўрасаюзам і ЗША. У выніку рэферэндуму 2004 года атрымаў магчымасць перавыбірацца на пасаду прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў. Position held since 1994 Year of birth 1954 Year of birth 1954 Region of birth Віцебская вобласць Беларусь Education Магілёўскі педагагічны інстытут, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія Relatives Віктар Лукашэнка (сын), Дзмітры Лукашэнка (сын), Мікалай Лукашэнка (сын) Other positions Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Sector State Region Minsk Links Біяграфія Прэзідэнта Tags Палітыка Дзяржава Last updated 03.12.2015