Парсюкевіч Сяргей

Парсюкевіч Сяргей
Position 
Каардынатар кампаніі "Гавары праўду" ў Віцебску
Organization 
Кампанія "Гавары праўду"
Career 

Пасля заканчэння інстытута ў званні лейтэнанта Ваенна-Касмічных сіл СССР быў накіраваны для далейшага праходжання службы на касмадром "Байканур". Удзельнічаў у падрыхтоўцы і ажыццяўленні запускаў ракет-носьбітаў "Цыклон", "Пратон" і "Энергія" з караблём «Буран». Вясной 1994 года, пасля таго як Ваенна-Касмічныя Сілы перайшлі пад юрысдыкцыю Расійскай Федэрацыі, напісаў рапарт з просьбай звольніць яго па ўласным жаданні. У сакавіку 1995 года з пасады начальніка аддзялення ў званні капітана ВКС РФ быў звольнены ў запас.

5-га траўня 1995 году, пасля праходжання месячнай стажыроўкі, быў прызначаны на пасаду эксперта-крыміналіста Кастрычніцкага РАУС г. Віцебска. У лістападзе 1997 году пераведзены на пасаду начальніка аддзялення крыміналістычных экспертыз і даследаванняў міжраённага экспертна-крыміналістычнага аддзела Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе, пасьля чаго заняўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Ён зрабіўся старшынём Рады індывідуальных прадпрымальнікаў "Смаленскага рынку" ў Віцебску.

Парсюкевіч быў адным з удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць прэзідэнцкага дэкрэту №760, якая адбылася ў Мінску 10 студзеня 2008 года. 13 студзеня ён быў затрыманы ў Віцебску міліцыяй, абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай дэманстрацыі і перавезены ў Мінск. 14 студзеня яму былі прысуджаны 15 сутак арышту, падчас якіх ён трымаў галадоўку.

Па словах Сяргея, 21 студзеня ён быў моцна зьбіты супрацоўнікам минскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандрам Дулубам. Праз некалькі дзён пасля вызвалення, 3 сакавіка супраць яго самога была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 364 («гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі»).

23 красавіка Парсюкевічу быў вынесены прысуд: 2,5 году зьняволення агульнага рэжыму. 20 жніўня 2008 году Сяргей Парсюкевіч быў вызвалены разам з іншым вязнем Андрэем Кімам па асаблівым загадзе прэзыдэнта.

Year of birth 
1967
Region of birth 
Віцебск
Беларусь
Education 
Ваенны інжынерны Чырванасцяжны інстытут імя А. Мажайскага
Sector 
Region 
Last updated 29.08.2016
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.