Position Супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе Organization Радыё "Свабода" Career Узначальваў ініцыятыўную групу супраць будаўніцтва АЭС у Віцебскай вобласці (1988). У 1990—1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, каардынатар парламенцкай Апазіцыі БНФ, сябра Канстытуцыйнай Камісіі і парламенцкай Камісіі ў пытаннях СМІ і правоў чалавека, Часовай Камісіі ВС па ацэнцы дзейнасці службовых і іншых адказных асоб у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Узначальваў інфармацыйнае агенцтва «Павет». Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990) і абвяшчэнні незалежнасці Беларусі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 25 жніўня 1991 г. Суаўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990), аўтар Канцэпцыі інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (верасень 1991), сааўтар праекту Пастановы ВС аб дэманапалізацыі СМІ (кастрычнік 1992), іншых законапраектаў. 11 красавіка 1995 года разам з іншымі дэпутатамі ад Апазіцыі БНФ абвясціў у Авальнай залі Дому ўраду галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму пра дзяржаўную мову і сімволіку. 13-14 красавіка 1995 года прадстаўляў у Канстытуцыйным Судзе пазіцыю групы дэпутатаў ВС у справе манапалізацыі Лукашэнкам СМІ. У 1996 годзе вымушаны пакінуць Беларусь. У жніўні 1996 года атрымаў палітычны прытулак у ЗША. Position held since 1990 Year of birth 1961 Region of birth Віцебская вобласць Беларусь Education Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Other positions Намеснік старшыні Рады БНР Sector Society Region Abroad Links Сяргей Іосіфавіч Навумчык Tags Журналістыка Палітыка Апазіцыя Эміграцыя Last updated 29.08.2016