Position Старшыня Organization Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва Career У студэнцкія і выкладчыцкія гады вядомы як арганізатар будатрадаўскага руху, камандзір лепшых будатрадаў ў Беларусі і СССР, будаўнік БАМа, энергетычных аб'ектаў Сібіры і Якуціі (1972-1988). З 1978 па 1998 год выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце і Рэспубліканскім міжгаліновы інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікаў і спецыялістаў галінаў народнай гаспадаркі. З 1993 года заснавальнік, рэктар, прафесар Недзяржаўнай Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва (у цяперашні час Ганаровы рэктар). Сябар Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій. З 1989 па 1999 год - дэпутат, сябар Прэзідыума, старшыня пастаяннай дэпутацкай камісіі па эканамічным развіцці і бюджэце, намеснік старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. З 1985 года на навукова-даследчым, заканадаўчым, арганізацыйным і прафесійным узроўнях займаецца развіццём недзяржаўнага сектара эканомікі і кіравання (кааперацыя, прадпрымальніцтва), заснавальнік, акцыянер шэрагу прадпрыемстваў. З 1988 года ўзначальвае грамадскія аб'яднанні прадпрымальнікаў і працадаўцаў на мясцовым, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Быў ініцыятарам і ўзначальваў Саюз вытворчых кааператываў БССР і СССР, Саюз прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, Беларускае таварыства абароны спажыўцоў, Беларускі саюз падаткаплацельшчыкаў, Беларускую канфедэрацыю прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Заснаваў 22 цэнтры падтрымкі прадпрымальнікаў, шэраг газет і часопісаў. Position held since 2007 Year of birth 1952 Region of birth Пскоў Расія Sector Society Region Minsk Links Карягин Владимир Николаевич Tags прадпрымальніцтва Бізнес Грамадзянская супольнасць Last updated 20.12.2016