Position Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Organization Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) Career Ад 1978 да 1982 года служыў у войску ў Мурманскай вобласці Расіі. Пазней выкладаў у Мінскай вышэйшай інжынернай зенітна-ракетнай вучэльні. Ад 1989 года ў складзе групы афіцэраў распрацоўваў канцэпцыю Беларускага войска. У 1991 годзе выйшаў з шэрагаў КПСС, стаў членам Цэнтральнай рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), стварыў Беларускае згуртаванне вайскоўцаў. Ад 1995 года старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Быў адным з арганізатараў пратэсту супраць рэферэндуму ў 2004 годзе, за што быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. У 2011 годзе быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі за масавыя пратэсты ў дзень выбараў. Position held since 1995 Year of birth 1956 Region of birth Мінская вобласць Беларусь Education Мінская вышэйшая інжынерная зенітна-ракетная вучэльня Sector Politics Region Minsk Links Мікалай Віктаравіч Статкевіч Tags Палітыка Siloviki Апазіцыя Last updated 21.04.2014