Церашковіч Павел

Position 
Былы кіраўнік Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Organization 
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Career 

Савецкі і беларускі этнолаг, гісторык і культурны антраполаг. Кандыдат гістарычных навук.
Стажаваўся ў Піцбургскім (1996) і Оксфардскім універсітэтах (1999). У 1995 годзе чытаў курсы лекцый у Хельсінскім універсітэце, у перыяд з 1999 да 2004 года – у Люблінскім універсітэце імя Марыі Складоўскай-Кюры.

Заснавальнік кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. Узначальваў кафедру з часу яе стварэння 30 чэрвеня 2001 года да сакавіка 2008 года.

З 2008 года выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня, Літва), з’яўляўся (ад 2 траўня 2009 года) старшынёй сената ЕГУ склікання 2009–2012 гадоў.

У лютым 2014 года старшыня Сената ЕГУ прафесар Церашковіч быў звольнены з працы ва ўніверсітэце. Рашэнне ўхваленае на падставе Статута ЕГУ і Працоўнага кодэкса Літоўскай Рэспублікі. Кантракт з Церашковічам фармальна сканчаўся ў верасні, але быў спынены датэрмінова.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі “Этнічная гісторыя Беларусі XIX – пачатку XX стагоддзя.

Position held since 
2009
Year of birth 
1958
Беларусь
Education 
Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР
Sector 
Region 
Last updated 27.02.2016
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.