Леанід Заіка

Position 
Дырэктар
Organization 
Аналітычны цэнтр "Стратэгія"
Career 

Выкладаў ва ўніверсітэтах Беларусі, чытаў навучальныя курсы і знаходзіўся на навуковай працы ў Вышэйшай Школе Эканомікі (Берлін), Народным Універсітэце Кітая (Пекін), Маскоўскім Дзяржаўным Універсітэце (Расія), Інстытуце эканамічнага развіцця (Вашынгтон), Санкт-Пецярбургскім універсітэце (Расія), Кіеўскім (Украіна) і Ташкенцкім (Узбекістан) універсітэтах. У 1991–1994 гадах займаў пасады загадчыка кафедры, прарэктара Нацыянальнага інстытута гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэта Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта.
З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага банка па макраэканамічнай палітыцы (адукацыя, трэнінг) у Беларусі. Як незалежны эксперт у 1996–1999 гадах – член Савета па эканамічным развіцці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 2000–2002 гадах – член Экспертнага Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1996–1997 гадах узначальваў няўрадавую арганізацыю Нацыянальны цэнтр стратэгічных ініцыятываў "Усход-Захад".
У 2000 годзе быў навуковым рэдактарам Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым развіцці Рэспублікі Беларусь, узначальвае Навукова-кансультацыйны Савет ПРААН у Беларусі па падрыхтоўцы Нацыянальных справаздач.

Position held since 
1997
Year of birth 
1948
Region of birth 
Гродзенская вобласць
Беларусь
Education 
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1970), кандыдат эканамічных навук
Sector 
Region 
Last updated 03.12.2015
Found an error? Select error with your mouse and press Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.