Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса
Published on Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса (http://belarusprofile.skaryna.org.uk)

Home > Ліс Анатоль Васілевіч

Ліс Анатоль Васілевіч

Пасада 
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама
Арганізацыя 
Рэгіянальныя ўлады
Кар'ера 

Працоўную дзейнасць пачынаў газаэлектразваршчыкам аўтабазы ​​№ 5 Гродзенскага аблаўтаўпраўлення. З 1983 да 1996 года працаваў галоўным інжынерам калгаса “Кастрычнік” Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці, выкладчыкам спецдысцыплін, старшым майстрам Скідзельскага СПТВ № 199, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага райкама КПБ, вызваленым сакратаром партарганізацыі, намеснікам старшыні праўлення калгаса “Кастрычнік” Гродзенскага раёна.

У 1996–2005 гадах узначальваў Навагрудскі райвыканкам. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ІІІ склікання (2004–2008). З 2007 да 2009 года з’яўляўся старшынём Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а ў лютым 2013 года стаў памочнікам прэзідэнта Беларусі – галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці.

Ад сакавіка 2014 года і да прызначэння старшынёй Брэсцкага аблвыканкама займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

У пасадзе з 
2014
Год нараджэння 
1958
Адукацыя 
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ
Сектар 
Дзяржава [1]
Рэгіён 
Брэст [2]
Тэгі 
Дзяржава [3]
Рэгіянальныя ўлады [4]
Last updated 18.02.2016

Source URL: http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/profile/lis-anatol-vasilevich

Links:
[1] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/sector/state
[2] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/region/brest
[3] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%B2%D0%B0
[4] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/regiyanalnyya-ulady