Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса
Published on Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса (http://belarusprofile.skaryna.org.uk)

Home > Ягораў Андрэй

Ягораў Андрэй

Пасада 
Дырэктар
Арганізацыя 
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
Кар'ера 

Беларускі палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч. У студэнцкія гады быў удзельнікам беларускай спартыўна-патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, займаўся аказаннем прававой дапамогі ў якасці юрыста Праваабарончага цэнтра “Вясна”. У 2000–2003 гг. удзельнічаў у дзейнасці моладзевага руху “Зубр”.

З 2005 г. уваходзіць у склад удзельнікаў Агенцтва гуманітарных тэхналогій, эксперт і кіраўнік аналітычнай групы АГТ. Да канца 2009 г. быў штатным выкладчыкам дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня).

У сакавіку 2010 г. заснаваў і ўзначаліў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі – аналітычны цэнтр, які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”. З’яўляецца адным з заснавальнікаў спецыялізаванага часопіса па палітычных навуках “Палітычная сфера”, займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара, уваходзіць у склад рэдакцыйнай рады часопіса.

З моманту абвяшчэння ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства” бярэ актыўны ўдзел у дзейнасці Форуму грамадзянскай супольнасці (ФГС УП) на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
У 2014–2015 гг. сустаршыня Кіраўнічага камітэта Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) і ў 2013–2015 гг. нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі.

У пасадзе з 
2010
Год нараджэння 
1979
Месца нараджэння 
Гродна
Беларусь
Адукацыя 
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Іншыя пасады 
Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта
Уваходзіць у склад рэдакцыйнай рады часопіса “Палітычная сфера”
Эксперт і кіраўнік аналітычнай групы АГТ
Сектар 
Грамадства [1]
Рэгіён 
Мінск [2]
Спасылкі 
Андрэй Генадзевіч Ягораў [3]
Тэгі 
Аналітыка [4]
Грамадзянская супольнасць [5]
Эксперты [6]
Last updated 30.04.2019

Source URL: http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/profile/yagorau-andrey

Links:
[1] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/sector/society
[2] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/region/minsk
[3] https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B4%D1%80%D1%8D%D0%B9_%D0%93%D0%B5%D0%BD%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%AF%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B0%D1%9E
[4] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0
[5] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D1%81%D1%83%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C
[6] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/eksperty