Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса
Published on Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса (http://belarusprofile.skaryna.org.uk)

Home > Чаргінец Мікалай Іванавіч

Чаргінец Мікалай Іванавіч

Чаргінец Мікалай Іванавіч
Пасада 
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі
Арганізацыя 
Саюз пісьменнікаў Беларусі
Кар'ера 

У 1958–1962 гадах гуляў у футбольных камандах майстроў вінніцкага “Лакаматыва”, кішынёўскай “Малдовы”, мінскіх “Ураджаі”, “Беларусі” і СКА. У 1963 годзе скончыў Вышэйшую школу футбольных трэнераў пры Мінскім інстытуце фізкультуры. Ад 1963 да 1964 года – рэгуліроўшчык радыёапаратуры Мінскага прыборабудаўнічага завода.
У 1977 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата юрыдычных навук.
Ад 1964 да 1984 года – оперупаўнаважаны, старшы оперупаўнаважаны, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Савецкага РАУС Мінска, пазней намеснік начальніка УУС Мінгарвыканкама, начальнік упраўлення крымінальнага вышуку МУС БССР.
Ад 1984 да 1987 года праходзіў службу ў Афганістане ў якасці дарадцы.
Ад 1987 да 1993 года – начальнік упраўлення ўнутраных справаў на транспарце Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі.
Ад 1993 да 1997 года – старшыня камітэта па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, ветэранаў вайны і ўшанавання памяці загінулых пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 1997-га да кастрычніка 2008 года – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы (1-га, 2-га і 3-га склікання).
Ад 19 снежня 2002-га да 9 снежня 2005 года – старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі літаратурны фонд”. Ад лістапада 2005 года да гэтага моманту – старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У пасадзе з 
2006
Год нараджэння 
1937
Месца нараджэння 
Мінск
Беларусь
Адукацыя 
Вышэйшая школа футбольных трэнераў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Сектар 
Грамадства [1]
Рэгіён 
Мінск [2]
Спасылкі 
Мікалай Іванавіч Чаргінец [3]
Тэгі 
Дзяржава [4]
Палітыка [5]
Сілавікі [6]
Last updated 17.06.2016

Source URL: http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/profile/charginec-mikalay-ivanavich

Links:
[1] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/sector/society
[2] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/region/minsk
[3] http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%A7%D0%B0%D1%80%D0%B3%D1%96%D0%BD%D0%B5%D1%86
[4] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%B2%D0%B0
[5] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0
[6] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D1%81%D1%96%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BA%D1%96