Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса
Published on Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса (http://belarusprofile.skaryna.org.uk)

Home > Панцюхоў Уладзімір Іванавіч

Панцюхоў Уладзімір Іванавіч

Панцюхоў Уладзімір Іванавіч
Пасада 
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах
Арганізацыя 
Савет Рэспублікі
Кар'ера 

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Магілёўскага завода прылад першаснай перапрацоўкі інфармацыі. Абіраўся сакратаром камітэта камсамола названага завода. Працаваў інструктарам Магілёўскага абласнога Савета прафсаюза, інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Магілёўскага гаркама КПБ, другім, першым сакратаром Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, намеснікам старшыні – загадчыкам аддзела камісіі па працы з саветамі, грамадска-палітычнымі арганізацыямі і рухамі Магілёўскага абкама КПБ, намеснікам старшыні па знешнеэканамічных сувязях кааператыва “Металіст”, дырэктарам вытворча-гандлёвага прадпрыемства “Полі-Гран” (г. Магілёў), старшынёй Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага камітэта прадпрымальніцтва і інвестыцый Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь, кіраўніком справаў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Абіраўся дэпутатам, старшынёй Цэнтральнага раённага Савета дэпутатаў г. Магілёва, старшынёй Пастаяннай камісіі па прамысловасці, гандлі і бытавым абслугоўванні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў. Член Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы.

Год нараджэння 
1952
Месца нараджэння 
Курская вобласць
Расія
Адукацыя 
Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Сектар 
Дзяржава [1]
Рэгіён 
Мінск [2]
Спасылкі 
Пантюхов Владимир Иванович [3]
Тэгі 
Парламент [4]
Дзяржава [5]
Эканоміка [6]
Last updated 28.02.2016

Source URL: http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/profile/pancyuhou-uladzimir-ivanavich

Links:
[1] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/sector/state
[2] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/region/minsk
[3] http://www.sovrep.gov.by/index.php/.617.7769...0.0.0.html
[4] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82
[5] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%B2%D0%B0
[6] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D1%96%D0%BA%D0%B0