Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса
Published on Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса (http://belarusprofile.skaryna.org.uk)

Home > Карпенка Ігар Васільевіч

Карпенка Ігар Васільевіч

Пасада 
Міністр адукацыі
Арганізацыя 
Урад Рэспублікі Беларусь
Кар'ера 

Працоўную дзейнасць пачаў старэйшым піянерважатым у сярэдняй школе. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў сакратаром камітэта камсамола, начальнікам аддзела, упраўлення выхаваўчай работы, прарэктарам па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.

Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў. Узначальваў камісію па міжнародных справах і сувязях СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

У 2011-2016 гадах быў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Член КПСС з 1984 года. Удзельнічаў у адраджэнні Камуністычнай партыі Беларусі, быў другім сакратаром ЦК КПБ і першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта КПБ.

У кастрычніку 2012 года абраны першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.

У пасадзе з 
2016
Год нараджэння 
1964
Месца нараджэння 
Кемераўская вобласць
Расія
Адукацыя 
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Сектар 
Дзяржава [1]
Рэгіён 
Мінск [2]
Спасылкі 
Карпенка Ігар Васільевіч [3]
Тэгі 
Дзяржава [4]
Урад [5]
КПБ [6]
Last updated 21.12.2016

Source URL: http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/profile/karpenka-igar-vasilevich

Links:
[1] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/sector/state
[2] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/region/minsk
[3] https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%B3%D0%B0%D1%80_%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%B0
[4] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%B2%D0%B0
[5] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B4
[6] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/kpb