Кандыдат эканамічных навук (1989), дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік (1991).
Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі НАН (1989–1993).
Быў адным з сузаснавальнікаў першага незалежнага аналітычнага цэнтра ў Беларусі – Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), дзе ў 1993–1998 гадах працаваў намеснікам дырэктара.
У 1998–2000 гадах узначальваў прадстаўніцтва Фонду Еўразія ў Беларусі.
У 2000–2010 гадах працаваў дырэктарам Даследчага цэнтра ІПМ, з 2010 года з’яўляецца старшынёй Назіральнага савета Даследчага цэнтра ІПМ.
У 2010–2012 гадах быў вядучым даследчыкам Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра.
Галоўны рэдактар эканамічнага часопіса “ЭКОВЕСТ”, сурэдактар бюлетэняў “Эканоміка Беларусі: тэндэнцыі, ацэнкі, прагнозы”, “Эканамічны агляд: Беларусь, Казахстан, Расія, Украіна” і “Штомесячны агляд эканомікі Беларусі”.
Сфера даследчых інтарэсаў: манетарная эканоміка, транзітыўнасць эканомікі, прыкладная эканаметрыка, макраэканамічнае мадэляванне і прагназаванне.