Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса
Published on Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса (http://belarusprofile.skaryna.org.uk)

Home > Сумар Канстанцін Андрэевіч

Сумар Канстанцін Андрэевіч

Сумар Канстанцін Андрэевіч
Кар'ера 

У 1970–1971 гг. быў інжынерам калгаса імя Леніна Лунінецкага раёна. Ад 1971 да 1975 г. быў галоўным аграномам і намеснікам старшыні калгаса “Шлях Леніна”. У 1975–1981 гг. кіраваў калгасам “Світанак”.

Ад 1981 да 1991 г. быў намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і першым сакратаром Брэсцкага райкама КПБ.

У 1991–1995 гг. узначальваў Брэсцкі раённы Савет народных дэпутатаў і Брэсцкі райвыканкам. Ад 1996 да 1998 г. быў намеснікам начальніка Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У 1998–2001 гг. працаваў першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама і старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта. Ад 2001 да 2004 г. быў міністрам па падатках і зборах. Ад 2010 па 2014 г. быў віцэ-прэм'ерам.

Год нараджэння 
1949
Месца нараджэння 
Брэсцкая вобласць
Беларусь
Адукацыя 
Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Мінская вышэйшая партыйная школа
Іншыя пасады 
Член Савета Рэспублікі
Сектар 
Дзяржава [1]
Рэгіён 
Брэст [2]
Тэгі 
Эканоміка [3]
Дзяржава [4]
Last updated 29.12.2014

Source URL: http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/profile/sumar-kanstancin-andreevich

Links:
[1] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/sector/state
[2] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/region/brest
[3] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D1%96%D0%BA%D0%B0
[4] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%B2%D0%B0