Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса
Published on Belarus Profile - дырэкторыя асобаў беларускай палітыкі, грамадзянскай супольнасці і бізнэса (http://belarusprofile.skaryna.org.uk)

Home > Мамановіч Пётр Аляксеевіч

Мамановіч Пётр Аляксеевіч

Мамановіч Пётр Аляксеевіч
Пасада 
Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка
Арганізацыя 
Нацыянальны банк
Кар'ера 

Працоўную дзейнасць пачаў у 1980 годзе выкладчыкам Мінскага радыётэхнічнага тэхнікума. Ад 1986 да 1991 года працаваў інспектарам кіравання сярэдніх спецыяльных навучальных установаў Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, затым вядучым, галоўным інспектарам кіравання павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў Міністэрства народнай адукацыі БССР. Ад 1991 да 1993 года – дырэктар малога прадпрыемства “Вучэбна-даследчы цэнтр” выканаўчай дырэкцыі Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі. У 1993–1998 гадах займаў пасады начальніка ўпраўлення пасіваў, каштоўных папер і камерцыйнай дзейнасці, начальніка ўпраўлення каштоўных папер, дырэктара дэпартамента па працы з юрыдычнымі асобамі ААБ "Беларусбанк". У 1998–2004 гадах узначальваў Дэпартамент каштоўных папер, Дэпартамент манетарных аперацый Нацыянальнага банка. У 2004–2010 гадах кіраваў працай Галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый Нацыянальнага банка.

Год нараджэння 
1954
Месца нараджэння 
Брэсцкая вобласць
Беларусь
Адукацыя 
Мінскі радыётэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
Сектар 
Дзяржава [1]
Рэгіён 
Мінск [2]
Спасылкі 
Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь [3]
Тэгі 
Эканоміка [4]
Нацбанк [5]
Last updated 03.12.2015

Source URL: http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/profile/mamanovich-pyotr-alyakseevich

Links:
[1] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/sector/state
[2] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/region/minsk
[3] http://www.nbrb.by/bel/today/Board/biography.asp?id=6
[4] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D1%96%D0%BA%D0%B0
[5] http://belarusprofile.skaryna.org.uk/be/tags/%D0%BD%D0%B0%D1%86%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%BA